ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У музеі кнігі чыталі пра Снежнага чалавека
Навагоднія прыгоды пачынаюцца!

Францыск Скарына “ў залатым”: незвычайны падарунак італьянскага мастака

Францыск Скарына “ў залатым”: незвычайны падарунак італьянскага мастака
Іншыя навіны

27 снежня італьянскі мастак Віталь Адзінцоў перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы “Партрэт Францыска Скарыны” з сусальнага золата.


Віталь Адзінцоў, вядомы пад псеўданімам Эмануэль Хендрыкс, нарадзіўся і да сямі гадоў жыў у Жлобіне. Затым разам з бацькамі пераехаў у Італію, дзе атрымаў мастацкую адукацыю ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў. Сёння Віталь часта наведвае сваю гістарычную радзіму і, канечне, праводзіць тут выстаўкі, мэта якіх не толькі і не столькі папулярызацыя мастацкіх адкрыццяў, колькі садзейнічанне развіццю культурных сувязей паміж Італіяй і Беларуссю.

У кастрычніку 2016 года работы мастака былі прадстаўлены ў экспазіцыі літаратурна-мастацкага праекта “Залатыя аўтографы на нябёсах”. Серыя партрэтаў, прысвечаных савецкім акцёрам, рэжысёрам і паэтам, карысталася вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў бібліятэкі. І гэта невыпадкова: жывую цікавасць выклікала ў гледачоў унікальная аўтарская тэхніка – “сусальнае золата на чорным аргшкле”. Як адзначыў член Беларускага саюза мастакоў, намеснік дырэктара Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна Алег Ананьеў, партрэты славянскіх пісьменнікаў, паэтаў, культурных дзеячаў займаюць асаблівае месца ў творчасці маладога мастака.

Яркім працягам гэтай серыі стаў малюнак славянскага гуманіста Францыска Скарыны. Аўтар работы Віталь Адзінцоў адзначыў той важны ўклад, які ўнёс асветнік у культуру Беларусі, а таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі ад экскурсіі па будынку бібліятэкі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі падзякаваў маладому мастаку за каштоўны падарунак і запэўніў яго ў тым, што залаты партрэт Францыска Скарыны стане годным упрыгожаннем мерапрыемстваў, якія маюць быць у 2017 годзе ў азнаменаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, і ўбачаць яго не толькі жыхары розных куткоў Беларусі, але і іншых краін.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам