ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
"Цяпер найперш кніга шукае свайго чытача"
Крок да творчасці

Францыск Скарына на мовах народаў свету

Францыск Скарына на мовах народаў свету
Іншыя навіны

29 студзеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі “Францыск Скарына на мовах народаў свету” Выдавецкага дома “Звязда”.


Кніга выйшла ў свет у 2014 годзе пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У выданні ўпершыню прадстаўлены пераклады прадмовы Францыска Скарыны да кнігі “Юдзіф” на 64 мовы народаў свету: тэксты прадстаўлены на рускай, англійскай, балгарскай, італьянскай, кітайскай, польскай, французскай, японскай і іншых мовах. Вылучаецца кніга і багатым ілюстрацыйным матэрыялам: старонкі выдання ўпрыгожаны гравюрамі Францыска Скарыны, а напрыканцы кнігі – выявы тытульных лістоў скарынаўскіх выданняў.

Як адзначыў у ходзе мерапрыемства дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, выданне хоць і невялічкае, але вельмі значнае па змесце. Дырэктар павіншаваў выдавецтва з выхадам цудоўнай кнігі і нагадаў пра вялікі ўклад Францыска Скарыны ў сусветную гісторыю.

“Кніга складалася на працягу амаль пяці гадоў і стала падзеяй для Выдавецкага дома «Звязда», – расказала намеснік дырэктара выдавецтва Алена Стэльмах. – Роля Скарыны ў развіцці цывілізацыі – гэта асаблівая тэма, таму для аўтараў кнігі сёння сапраўднае свята!”

На прэзентацыі прагучала шмат цёплых слоў у адрас выдаўцоў, аўтараў перакладаў і, канечне, беларускага першадрукара. Сышліся на адным: пераклады прадмовы з’яўляюцца шляхамі да асэнсавання скарынаўскіх слоў, выказаных душой і сэрцам амаль пяць стагоддзяў таму.

Апагеем мерапрыемства стала чытанне прадмовы першадрукара на розных мовах: украінскай, сербскай, англійскай, казахскай, кітайскай. Чыталі і прадстаўнікі пасольстваў, і журналістка, і выкладчык БДУ. Але самым незвычайным стала выступленне прадстаўніка малдаўскай дыяспары, які падкрэсліў, што ў кнізе няма малдаўскай версіі скарынавых слоў, таму ён падрыхтаваў яе для гасцей, зрабіўшы гэтым самым 65-ты пераклад вядомага тэксту.

Танцавальнымі нумарамі ўпрыгожваў мерапрыемства калектыў навучэнцаў Харэаграфічнай школы мастацтваў № 1 г. Мінска пад кіраўніцтвам Станіслава Дарохіна.

   

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам