ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як праяўляецца інтэлект на неінтэлектуальных элементах
Візіт прадстаўнікоў групы кампаній “Хэрадз”

Французская кінагрупа здымае фільм пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі

Французская кінагрупа здымае фільм пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі
Іншыя навіны

13 ліпеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачала работу французская кінагрупа на чале з Рафаэлем Зарка – шырокавядомым у артыстычных колах Францыі мастаком, лаўрэатам прэміі Фонду Рыкар.


У 2009 годзе спаўняецца 500 гадоў з дня публікацыі кнігі “Боская прапорцыя”, вядомага матэматычнага трактата Лукі Пачыёлі, выдадзенага ў Венецыі ў 1509 годзе. Выява ромбакубаактаэдра рукі Леанарда да Вінчы стала ілюстрацыяй да дадзенага трактата. Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўяўляе сабой самы вялікі і дзівосны ромбакубаактаэдр у свеце. Архітэктурнае вырашэнне будынка бібліятэкі зацікавіла Рафаэля Зарка, узнікла ідэя стварэння дакументальнага фільма, прысвечанага Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Здымачная група пачала работу са знаёмства з бібліятэкай: яе інфармацыйнымі рэсурсамі, структурай чытальных залаў, сістэмай абслугоўвання чытачоў, архітэктурнымі асаблівасцямі будынка і афармленнем інтэр’ераў.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам