ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Закладка для кніг”
Чалавек – аркестр

Фотавыставу да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прымае Орша

Фотавыставу да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прымае Орша
Іншыя навіны

22 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна ДУК “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” адбылося адкрыццё перасоўнай фотавыставы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

Экспазіцыя прадстаўляе 24 працы вядомых фотамастакоў Беларусі. Аўтары ў ілюстрацыйнай форме паказваюць новую старонку стогадовай гісторыі галоўнай бібліятэкі краіны і яе новы будынак у самых яркіх і значных фрагментах, раскрываюць арыгінальныя рашэнні інтэр’ераў, новыя тэхналогіі ў абслугоўванні, знаёмяць з творамі жывапісу і прыкладнога мастацтва.

У адкрыцці выставы ўзялі ўдзел прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, супрацоўнікі бібліятэкі і навучэнцы 1 курса ДУА “Аршанскі каледж ВДУ імя П.М. Машэрава”.

Ганаровым госцем мерапрыемства стаў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка. У прывітальным слове ён падзякаваў кіраўніцтву Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы за прадстаўленую магчымасць пазнаёміць жыхароў Оршы з гісторыяй “алмаза ведаў”, яго архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем.

Перасоўны фотапраект прымеркаваны да 100-годдзя ўстановы і распавядае аб сучаснай Нацыянальнай бібліятэцы як аб найбуйнейшым інфармацыйным і сацыякультурным цэнтры краіны і ўнікальным сховішчы нацыянальных дакументаў.

Фотавыстава “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” была прэзентавана ў буйных беларускіх гарадах – Віцебску і Брэсце. Наступнай пляцоўкай для экспанавання стане Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам