ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Пісьменнікі – юбіляры 2010
Фотавыстаўка “Сустракаючыся з Шанхаем, заключаем у абдымкі свет”

Фотавыстаўка нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі

Фотавыстаўка нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі
Іншыя навіны

22 верасня ў галерэі “Ракурс” адбылося адкрыццё фотавыстаўкі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прысвечанай Дням Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі.


Нематэрыяльная культурная спадчына – гэта ўнікальны культурны рэсурс, які найбольш ярка ўвасабляе духоўны патэнцыял нацыі, з’яўляецца выражэннем яе светапогляду, ментальных асаблівасцей і этычных норм. Да нематэрыяльнай культурнай спадчыны адносяцца вусныя традыцыі і формы выражэння, выяўленчае мастацтва, звычаі, абрады, святы, веды і ўменні, звязаныя з рамёствамі.

Выстаўка складаецца з 40 аўтарскіх фотаработ і знаёміць з лепшымі творамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны рэспублікі, якія былі ўзяты пад ахову дзяржавы і якія патрабуюць пільнай увагі і адказных адносін кожнага з нас. Усе гэтыя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўвасабляюць беларускую культуру і існуюць у рэальных жыццёвых абставінах. Сярод іх – абрад “Калядныя цары” в. Семежава Копыльскага раёна Мінскай вобласці, першы беларускі элемент, занесены ў Сусветны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У адкрыцці фотавыстаўкі ўзялі ўдзел намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Счасны. Вядучая вернісажу і куратар фотавыстаўкі – начальнік аддзела інавацыйных тэхналогій у сацыякультурнай дзейнасці БДУ культуры і мастацтва Ала Сташкевіч.

Гасцям вечарыны пашчасціла дакрануцца да нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі не толькі пры дапамозе прадстаўленых на выстаўцы фатаграфій, але і магчымасці на свае вочы ўбачыць эпізод каляднага абраду «Шчадрэц» в. Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Навіны

“Салдацкі лёс”: да 100-годдзя з дня нараджэння  народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава,  да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

18 Кра 2024

У 2024 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста і сцэнарыста Васіля Уладзіміравіча Быкава. З гэтай нагоды Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала юбілейную выстаўку “Салдацкі лёс”, якая падкрэслівае вялікі ўплыў на творчасць народнага пісьменніка Беларусі яго ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Кніжныя выстаўкі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам