ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка ўзнагароджана дыпломамі конкурсу “Мастацтва кнігі”
Музейныя заняткі “Бамбукавыя кнігі”

Фотавыстаўка “Беларусь: прыгожыя імгненні” прэзентавана ў Міністэрстве замежных спраў

Фотавыстаўка “Беларусь: прыгожыя імгненні” прэзентавана ў Міністэрстве замежных спраў
Іншыя навіны

22 лютага ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь да Міжнароднага дня роднай мовы і Года народнага адзінства адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У экспазіцыю праекта ўвайшлі працы вядомых беларускіх фатографаў: Ігара Бышнёва, Максіма Вейзэ, Юліі Войніч, Кацярыны Міцінай, Сяргея Плыткевіча, Улада Сакалоўскага, Сяргея Тарасава. Фотаздымкі распавядаюць пра ўнікальную культуру нашай радзімы, прыгажосць яе прыроды, дабрыню і жыццярадаснасць жыхароў. Беларусь паўстае прыгожай, разнастайнай і непаўторнай краінай з шматвяковай гісторыяй, помнікамі старажытнай культуры і архітэктуры, сучаснымі будынкамі і наватарскімі ідэямі.

Серыя з 20 здымкаў адлюстроўвае прыроду, культуру і ўнікальнасць нашай радзімы. Сімвалічныя для яе жывёла зубр, расліны валошка, лён і канюшына, птушка бусел ахутаны шэрагам легенд і паданняў. Фотаэкспазіцыя не пакіне гледачоў абыякавымі, і кожны з вобразаў-імгненняў запомніцца надоўга.


Тэлефон для даведак: 8 (017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам