ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Руплівы даследчык Віцебшчыны
Праект “Кнігі дзеткам”

Фотапраект “Залаты век Галівуда – жанчыны-легенды”

Фотапраект “Залаты век Галівуда – жанчыны-легенды”
Іншыя навіны

22 сакавіка ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотапраекта “Залаты век Галівуда – жанчыны-легенды” пры ўдзеле Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.


Залаты век галівудскага кіно прыйшоўся на 30–40-я гады XX стагоддзя. Менавіта ў гэты перыяд была створана вялікая колькасць якасных фільмаў з удзелам такіх легендарных актрыс, як Грэта Гарбо, Марлен Дзітрых, Джоан Кроўфард, Ава Гарднер.

На адкрыцці фотапраекта консул Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Фрэдэрык Стэрн выступіць з лекцыяй “Вялікія жанчыны Галівуда”. Ён раскажа пра мастацтва кінадзіў, абазначыць іх сацыяльна значныя для грамадства ролі як дзеячаў культуры, мастацтва і навукі.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд перадасць у дар Нацыянальнай бібліятэцы 122 дыскі з легендарнымі галівудскімі фільмамі і 23 кнігі, па матывах якіх былі зняты вядомыя галівудскія карціны.

Праграма ўключае прагляд музычнага кінафільма “Тыя, што спяваюць пад дажджом”.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам