ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – новы генеральны дырэктар
Аб распрацоўцы новай рэдакцыі дзяржаўнага стандарту СТБ 7.20/ПР_2 “Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні”

Фотапраект “Беларусь: чароўныя імгненні” прадстаўлены ў г. Бельцы

Фотапраект “Беларусь: чароўныя імгненні” прадстаўлены ў г. Бельцы
Іншыя навіны

2 чэрвеня ў Цэнтры культуры і моладзі г. Бельцы (Рэспубліка Малдова) прайшла прэзентацыя фотапраекта “Беларусь: цудоўныя імгненні”, падрыхтаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Фотавыстава “Беларусь: цудоўныя імгненні” прадстаўляе ўвазе гледачоў серыю работ вядомых беларускіх фатографаў, на якіх адлюстраваны 20 маляўнічых і яскравых сюжэтаў, якія канцэнтруюць увагу гледачоў на беларускіх сімвалах, прыродзе, культуры і ўнікальнасці нашай краіны.

Maldova_Bielcy-1.jpg

У рамках мерапрыемства, арганізаванага Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова, з прывітальным словам выступілі намеснік прымара г. Бельцы Таццяна Дубіцкая і старшыня Каардынацыйнага савета беларускіх аб’яднанняў у Малдове (г. Кішынёў) Ганна Бабін. Пасля прэзентацыі перад гасцямі выступілі артысты аматарскага тэатральнага калектыву “Ранак” пры Беларускім культурным цэнтры ў Рэспубліцы Малдова (г. Кішынёў).

Maldova_Bielcy-2.jpg

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

22 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам