ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Гомельскай вобласці
Сусветныя рэлігіі і права

Фотагісторыя “пермскіх багоў”

Фотагісторыя “пермскіх багоў”
Іншыя навіны

9 і 10 чэрвеня ў бібліятэцы пройдзе фотавыстаўка “Пермскія багі. Вобраз. Месца. Час”.


“Пермскія багі” – адзін з галоўных сімвалаў Пермскага краю, унікальная драўляная скульптура, якая адлюстроўвае яго гісторыю. Мясцовыя народы, здаўна вызнаваўшыя язычніцтва, з прыходам хрысціянства не змаглі адразу прыняць іконы. Насуперак забароне, народныя майстры сталі адлюстроўваць шанаваныя праваслаўныя вобразы ў выглядзе статуй, выразаных з дрэва. Унікальнае ў гэтых постацях усё: тэхніка выканання, сюжэты, а галоўнае, святыя лікі, выкананыя “па вобразе і падабенстве сваім”, маюць нацыянальныя рысы карэннага насельніцтва.

Фотавыстаўка адлюстроўвае гісторыю незвычайных драўляных скульптур: дзе і кім яны былі знойдзены, архіўныя фота, а таксама здымкі сучасных пермскіх фатографаў. У экспазіцыю ўвайшлі працы Сяргея Тартакоўскага, чые фатаграфіі склалі кнігу “Пермская драўляная скульптура”, пермскага майстра Анатолія Далматава, маскоўскага фотамастака Міхаіла Каламкарава, а таксама фатографа Валерыя Зароўняных, які адлюстраваў у сваіх здымках жыццё галерэі – ад падрыхтоўкі выставак да эмоцый гледачоў.

Так што фотавыстаўка драўляных скульптур і гісторыі іх набыцця Пермскай мастацкай галерэяй – гэта збор прац многіх вядомых і пакуль невядомых фатографаў амаль за цэлае стагоддзе. Гэта фатаграфіі захаплення, здзіўлення пермскімі багамі, людзьмі і краем, а таксама даніна пашаны ім.

Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 9 чэрвеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).
Наведаць фотавыстаўку можна 9 чэрвеня (з 10.00 да 20.00) і 10 чэрвеня (з 10.00 да 14.00).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам