ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Статут ВКЛ 1566 года – новы этап у развіцці беларускага права
Тэндэнцыі развіцця сучаснай публічнай бібліятэкі

Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў – удзельніц СНД

Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў – удзельніц СНД
Іншыя навіны

27–28 кастрычніка ў Бішкеку адбыўся XI Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў – удзельніц СНД.


Форум праводзіцца пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД (МФГС) і Дзяржаўнай дырэкцыі па падрыхтоўцы і правядзенні Года гісторыі і культуры пры ўрадзе Кыргызскай Рэспублікі.

У форуме прынялі ўдзел вядомыя дзеячы навукі, культуры, адукацыі, прадстаўнікі маладзёжных, грамадскіх арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана.

На пленарных пасяджэннях і профільных секцыях былі разгледжаны розныя аспекты прафесійнага ўзаемадзеяння: “Развіццё дыялогу культур на прасторы СНД”, “Даступнасць і якасць адукацыі ў агульнай прасторы Садружнасці”, “Роля моладзі ў еўразійскай інтэграцыі”, “Турызм як фактар паскарэння інтэграцыйных працэсаў”.

У рамках форуму адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Міжнароднай маладзёжнай прэміі МФГС “Садружнасць дэбютаў” і прэзентацыя Культурнай сталіцы СНД 2017 года – азербайджанскага горада Гянджа.

Удзел у пасяджэннях форуму прыняў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Аляксандр Аляксандравіч Суша. Ён выступіў з паведамленнем аб міжкультурных узаемаадносінах у кантэксце гісторыі і сучаснасці Беларусі, анансаваў святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, да якога рыхтуецца краіна, і запрасіў прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі краін – удзельніц СНД далучыцца да гэтых урачыстасцей.

Навіны

Відэаўрок па асновах пошуку ў вэб-каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

12 Ліс 2019

Анлайн-каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самы наведвальны і запатрабаваны інфармацыйны рэсурс бібліятэкі. Гэта платформа для пошуку дакументаў з фондаў бібліятэкі, ліцэнзійных баз даных і інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Перамагчы дыябет!

13 Ліс 2019

З 13 лістапада па 18 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Перамагчы дыябет!”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам.

Кніжныя выстаўкі

Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства

6 Ліс 2019

“Як забавіць дзіця на канікулах?” – думаюць выхавальнікі, настаўнікі і бацькі школьнікаў. Але пастаянных гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не турбуе гэтае пытанне. Яны ведаюць, што іх малышэй чакаюць займальныя спектаклі ў нашай канферэнц-зале.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111