ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб якасці Міжнароднай школы якасці
Кніжная выстаўка "Пейзаж у выяўленчым мастацтве"

Фінальны тур спаборніцтваў па пошуку ў Інтэрнэце на кубак Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі

Фінальны тур спаборніцтваў па пошуку ў Інтэрнэце на кубак Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі
Іншыя навіны

23 кастрычніка 2007 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінальны тур па пошуку ў Інтэрнэце на кубак Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.


У спаборніцтве ўдзельнічалі 19 супрацоўнікаў бібліятэк з усіх абласцей рэспублікі. Яны сталі лепшымі ў рэгіянальным туры. Сутнасць фінальнага тура конкурсу заключалася ў тым, каб як мага хутчэй знайсці ў Інтэрнэце правільныя адказы на 10 пытанняў. На кожнае пытанне ўдзельнікам адводзілася 6 хвілін. Дзякуючы спецыялізаванай платформе Яндэкс, што выкарыстоўваецца гэтай кампаніяй для правядзення падобных спаборніцтваў, журы ў рэжыме рэальнага часу магло назіраць за ходам спаборніцтваў. За першае месца ўпартая барацьба ішла паміж Кацярынай Крэнь і Марынай Сапоненка. Яны абедзве правільна адказалі на ўсё 10 пытанняў, але Кацярына змагла знайсці адказы хутчэй.
Пераможцамі сталі:
1 месца - Крэнь Кацярына Аляксандраўна, бібліятэкар 1-ай катэгорыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
2 месца - Сапоненка Марына Міхайлаўна, вядучы бібліятэкар Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя М.Астроўскага г. Мінска
3 месца - Трацяк Арцём Аляксеевіч, бібліятэкар Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Удзельнікам і пераможцам былі ўручаны граматы і памятныя падарункі.

 

Участники конкурса Участники конкурса
Жюри конкурсаПобедители конкурса Крень Екатерина, занявшая первое место в конкурсе ББА по поиску в Интернете

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам