ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Хто валодае інфармацыяй – валодае светам
Факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” перададзена ў дар МЗС

Філасофія жыцця ў скульптурах Сяргея Вакара

Філасофія жыцця ў скульптурах Сяргея Вакара
Іншыя навіны

27 жніўня – 90 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Вакара (1928, г. Орша – 1998), скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

Sergey_Vakar.jpgУдыхнуць жыццё ў гліну, дрэва, камень ці метал і асвятліць яго полымем пачуцця – галоўная задача скульптара. Задача не простая: яна патрабуе шмат часу, энергіі, умення, жыццёвага вопыту і штодзённай працы. Самаадданай працай быў пазначаны жыццёвы шлях вядомага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі – Сяргея Міхайлавіча Вакара.

Сын патомнага чыгуначніка, ён і сам пачынаў рабочым лакаматыўнага дэпо, скончыў школу рабочай моладзі, вывучыўся на токара. Прыродны мастацкі талент запатрабаваў большага, і ў 1948 г. Сяргей Вакар паступіў на скульптурнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча. У 1957 г. да скульптара прыйшоў першы вялікі поспех – яго дыпломную работу “Рэйкавая вайна” набыў Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сяргей Вакар вырашыў працягваць сваю мастацкую адукацыю і ў 1960 г. паступіў на скульптурнае аддзяленне Беларускага мастацкага тэатральнага інстытута.

Vakar_RelsVoina.jpg

Для беларускай скульптуры 1960–70-х гг. характарнай рысай з’яўлялася шырокае распаўсюджванне партрэта, які стаў асноўным жанрам і для Сяргея Вакара. Мастак – аўтар цэлай галерэі скульптурных партрэтаў гістарычных асоб, дзяржаўных дзеячаў, герояў вайны, пісьменнікаў, рабочых і спартсменаў. Пластычная дакладнасць яго работ спалучаецца з глыбінёй і выразнасцю вобразаў, адметнай асаблівасцю з’яўляецца імкненне да найбольшай дакладнасці ў перадачы зместу твора праз знешне простыя, манументалізаваныя формы. Ваенная тэма, адлюстраванне мужнасці і гераізму беларускага народа стала асноўным творчым напрамкам мастака.

vakar_Kedyshko.jpg

Адной з лепшых работ Сяргея Вакара лічыцца партрэт Героя Савецкага Саюза падпольшчыка Мікалая Кедышкі (1967). З цягам часу ў майстэрні Сяргея Вакара з’явілася цэлая галерэя скульптурных партрэтаў герояў Вялікай Айчыннай вайны: П.Я. Галавачова (1961), С.Ф. Шутава (1967), М.П. Шмырова (1969, 1974), К.П. Арлоўскага (1972) і інш. Значнымі манументальнымі работамі сталі помнікі В.П. Дразду (1964) на яго радзіме ў Буда-Кашалёве і Ф.Э. Дзяржынскаму (1977) у сядзібе Дзяржынава Стаўбцоўскага раёна.

Vakar_Kolas.jpg

Сяргей Вакар – выдатны майстар партрэтнага жанру – аўтар галерэі партрэтаў дзеячаў беларускай культуры: Ф. Скарыны (1964), Р. Барадуліна (1965), У. Караткевіча (1968), П. Панчанкі (1969), Я. Коласа (1972, 1973), А. Кашкурэвіча (1975), Я. Брыля (1976), Г. Бураўкіна (1978), М. Гусоўскага (1980).

Vakar_Korotkevich.jpg

Асаблівае месца ў творчасці мастака займае праца па стварэнні помніка Максіму Багдановічу, творчасцю якога Сяргей Вакар захапляўся яшчэ з юнацкіх гадоў. Пятнаццаць гадоў працаваў мастак (разам з архітэктарамі Ю. Казаковым і Л. Маскалевічам) над стварэннем свайго лепшага скульптурнага партрэта. 9 снежня 1981 г. – у дзевяносты дзень нараджэння паэта – адбылося ўрачыстае адкрыццё манумента.

Vakar_Bogdanovich.jpg

Яшчэ адным жанрам скульптуры, у якім паспяхова працаваў Сяргей Вакар, з’яўляецца стварэнне мемарыяльных дошак. Першай такой работай стаў барэльефны партрэт акадэміка М.М. Нікольскага (1970). Да найбольш цікавых работ у гэтым жанры належыць мемарыяльная дошка, прысвечаная выдатнаму музыканту, народнаму артысту СССР І.І. Жыновічу (1975).

Вобразы, створаныя мастаком, прывабліваюць глыбокімі і дакладнымі характарыстыкамі, простымі і зразумелымі рашэннямі. Галоўнае ў яго скульптурах – унутраная праўда, тое цудоўнае, што нярэдка схавана ў глыбіні кожнай асобы. Сёння манументальныя работы Сяргея Вакара ўпрыгожваюць вуліцы Мінска, Полацка, Буда-Кашалёва, станковыя творы знаходзяцца ў фондах найбуйнейшых музеяў Беларусі.

Інфармацыю пра С.М. Вакара можна знайсці ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам