ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канферэнцыя “Электронная культура”
“Бібліяноч-2015” у Навуковай бібліятэцы БНТУ

Фестываль “Горад і кнігі”

Фестываль “Горад і кнігі”
Іншыя навіны

24 красавіка ў бібліятэцы адбылося адкрыццё Першага гарадскога кніжнага фестывалю “Горад і кнігі”.


Арганізатарамі фестывалю выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Навуковая бібліятэка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гасцей маштабнага мерапрыемства сустракаюць на пяці тэматычных пляцоўках, дзе праходзяць сустрэчы з пісьменнікамі, ролевыя гульні, спектаклі, майстар-класы, віктарыны, выстаўкі і многае іншае.

На “Выставачнай пляцоўцы” размешчаны стэнды магазінаў і магазінчыкаў, бібліятэк з унікальнымі паслугамі. Тут жа можна пазнаёміцца з літаратурнымі аб’яднаннямі, культурнымі платформамі, а таксама прыняць удзел у прэзентацыі кніг.

“Дзіцячая пляцоўка” прысвечана маленькім чытачам і аматарам літаратуры. Інтэрактыўныя музычныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, сустрэчы з любімымі казачнымі героямі і аўтарамі дзіцячых кніг дораць дзецям нямала радасных хвілін.

На “Маладзёжнай пляцоўцы” можна пагутарыць з папулярнымі аўтарамі, задаць ім пытанні, паслухаць маладых літаратараў і прачытаць вершы самому.

Для спецыялістаў бібліятэчнай справы і пастаянных наведвальнікаў бібліятэк адкрыта “Бібліятэчная пляцоўка”, на якой прадстаўлены праекты мадэрнізацыі і альтэрнатыўнага выкарыстання бібліятэк для ўзмацнення іх ролі ў развіцці горада і культуры.

Пляцоўка “Стол майстар-класаў” цікавая ўсім, хто любіць не толькі чытаць, але і рабіць штосьці сваімі рукамі. Усё ахвотныя могуць зрабіць арыгінальныя закладкі-цацкі, дэкупіраваць кніжную вокладку з тканіны. Акрамя таго, можна далучыцца да працэсу стварэння тактыльнай копіі кнігі для невідушчых дзяцей.

Фестываль “Горад і кнігі” працягвае здзіўляць сваіх гасцей і 25 красавіка. На закрыцці арганізатары мерапрыемства абяцаюць акцыю-віктарыну “Кніга ў мяшку”, кніжны торт і яшчэ масу ўсяго цікавага.

   

Навіны

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам