ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Створана рэгіянальная сетка Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі
Па сакрэце: таямніцы фондасховішча Нацыянальнай бібліятэкі

Факсіміле высокага ўзроўню

Факсіміле высокага ўзроўню
Іншыя навіны

Міжнародны навуковы і выдавецкі праект па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, доўжыўся пяць гадоў і быў паспяхова завершаны падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання – у 2017 годзе.

Сёння шматтомнае выданне працягвае знаёміць жыхароў розных краін з багатай гісторыяй і самабытнай культурай Беларусі.

18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу ў рамках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады суб'ектаў Расійскай Федэрацыі і рэгіёнаў Беларусі перадаў у дар старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Раней за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй Валянціна Мацвіенка была ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама вялікі рэпартаж СТВ аб выніках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Віртуальная экскурсія ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”

16 Жні 2019

15 і 16 жніўня ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”, размешчаным у маляўнічым кутку Мінскага раёна, адбылася выязная віртуальная экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ для даследчыкаў-стажораў з Рэспублікі Узбекістан

14 Жні 2019

9 жніўня ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбылася прэзентацыя рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) для даследчыкаў-стажораў з Рэспублікі Узбекістан.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Золак над апошняй магiстраллю

13 Жні 2019

Усе ведаюць гэтую цудоўную песню на музыку Iгара Лучанка. На слыху i iншыя – “А мне ў шчасце верыцца”, “Беларусачка”, “Нарачаначка”, якiя там-сям успрымаюцца як народныя. Але ў гэтых песень ёсць аўтар – паэт Алесь Ставер, якому 10 жніўня споўнiлася б 90 гадоў.

Навіны бібліятэк

Паўлюк Трус: паэт крыштальнай чысціні

14 Жні 2019

“Здароў, Паўлюк!” – так пачынаецца ліст Алеся Дудара да Паўлюка Труса. Гэтае маладое заліхвацкае вітанне і цяпер найлепш пасуе да аднаго з самых выбітных паэтаў-маладнякоўцаў, якому напачатку мая грукнула 115 гадоў.

Навіны бібліятэк

111