ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прысутнасць Вільнюс. Кніжны форум з беларускім словам
Гартаючы старонкі замежнай перыёдыкі

Факсіміле рукапіснага помніка ранняга перыяду ВКЛ цяпер у “алмазе ведаў”

Факсіміле рукапіснага помніка ранняга перыяду ВКЛ  цяпер у  “алмазе ведаў”
Іншыя навіны

1 сакавіка ў музеі кнігі прайшла цырымонія перадачы ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі факсімільнага выдання Лаўрышаўскага Евангелля.

Унікальная кніга, якая з'яўляецца рукапісным помнікам ранняга перыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, была створана для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Навагрудкам. Дзякуючы факсімільнаму ўзнаўленню ў кіеўскім выдавецтве “Гарабец” рарытэт стаў даступны масавай аўдыторыі.

Цырымонія перадачы выдання прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім падкрэсліў важнасць факсімільных перавыданняў для аховы і даследавання культурнай спадчыны і запрасіў Нацыянальную бібліятэку да супрацоўніцтва.

Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Шарамецьеў адзначыў, што ўзнаўленне Лаўрышаўскага Евангелля – адзін з найцікавейшых праектаў па факсімільным перавыданні помнікаў кніжнай спадчыны, і падзякаваў выдавецтву за плённую працу.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша заўважыў, што многія ўнікальныя кнігі, якія прадстаўляе каштоўнасць адначасова для Беларусі і Украіны, – добрая глеба для супольных праектаў і абмену вопытам.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел доктар філалагічных навук, навуковы даследчык Лаўрышаўскага Евангелля Віктар Майсіенка, дырэктар выдавецтва “Гарабец” Ганна Гарабец, мецэнат Вольга Скрыпчанка, журналісты і іншыя зацікаўленыя праектам асобы.

На сённяшні дзень арыгінал кнігі захоўваецца ў бібліятэцы князёў Чартарыйскіх (Польшча, Кракаў). Лаўрышаўскае Евангелле мае адметнае мастацкае аздабленне: ілюстравана мініяцюрамі, пераплёт упрыгожаны каштоўнымі камянямі і фігурнай металічнай пласцінай з выявай святога воіна (магчыма, князя Войшалка).

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама:

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам