ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гэты дзень мы набліжалі як маглі…
Цуды побач з намі!

Эстафета “Полымя міру” крочыць па сталіцы

Эстафета “Полымя міру” крочыць па сталіцы
Іншыя навіны

18 чэрвеня эстафета II Еўрапейскіх гульняў “Полымя міру” стартавала ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ля цэнтральнага ўваходу галоўнай бібліятэкі мінчан і гасцей сталіцы чакаў музычны батл “Песні пра спорт”. Яркімі творчымі нумарамі публіку парадавалі заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Правалінскі, а таксама Дзмітрый Сяргееў, Жанет, Аляксандр Сухараў, групы “Бай сіці”, “Правакацыя”, “Дразды” і арт-група “Беларусы”.

Упрыгожыла мерапрыемства харэаграфічная кампазіцыя ў выкананні артыстаў балета Вялікага тэатра Беларусі і дзіцячай студыі сучаснага балета пры ансамблі танца “Страказа”.

Напрыканцы канцэрта публіка ўсхвалявана чакала цырымоніі запальвання паходні. Прыбыўшых захавальнікаў агню павітаў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Ігар Кудрэвіч. Першай, хто пранёс “Полымя міру” па галоўным праспекце горада, стала беларуская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна.

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў будзе ісці па Мінску яшчэ тры дні, пасля чаго 21 чэрвеня фінішуе на мінскім стадыёне “Дынама”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам