ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства
Урачысты канцэрт

Эмерык фон Гутэн-Чапскі

Іншыя навіны

24 лютага 2009 года а 17-й гадзіне ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-і паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё гісторыка-мастацкай выстаўкі «Эмерык фон Гутэн-Чапскі. На фоне эпохі».


Выстаўка падрыхтавана сумесна з Прылуцкім цэнтрам народнай творчасці і прысвечана юбілею Эмерыка фон Гутэн-Чапскага.

17 лістапада 2008 года споўнілася 180 год з дня нараджэння знакамітага калекцыянера графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага (1828-1896) – самага славутага прадстаўніка роду Чапскіх, якія пасяліліся на Міншчыне ў другой палове XVIII стагоддзя. Эмерык Чапскі скончыў Маскоўскі універсітэт са ступенню кандыдата прыродазнаўчых навук, займаў пасады віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга і губернатара Ноўгарада. Пазней ён стаў дырэктарам ляснога дэпартамента Міністэрства дзяржаўнай маёмасці Расіі. Пасля адстаўкі Эмерык Чапскі пасяліўся ў Станькаве, сабраў вялікую бібліятэку і пачаў папаўняць нумізматычную і іншыя калекцыі старажытнасцяў. Актыўная навуковая работа Чапскага была адзначана вялікім сярэбраным медалём Рускага археалагічнага таварыства. Большую частку сваіх збораў Эмерык Чапскі перавёз у Кракаў – старажытную сталіцу Польшчы. Там гэтыя калекцыі сталі асновай Нацыянальнага музея. Затым у Кракаў паступілі архівы нашчадкаў Эмерыка Чапскага.

На мінскай зямлі граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі стварыў вялікі адміністрацыйна-гаспадарчы комплекс – Станькаўскі ключ, у склад якога ў 1871 годзе ўвайшоў і маёнтак Прылукі. З 2001 года ў Прылуках на базе цэнтра народнай творчасці дзейнічае народнае гісторыка-краязнаўчае аб'яднанне «Прылуцкая спадчына». Тут сабрана вялікая колькасць матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага і іншых прадстаўнікоў роду Чапскіх.

З нагоды юбілейнай даты Прылуцкі цэнтр народнай творчасці прадстаўляе выстаўку, якая складаецца са стэндаў «Прылукі праз вякі: XV-XXI стагоддзі», мастацкіх твораў (партрэты Эмерыка Чапскага і іншых прадстаўнікоў роду Чапскіх, габелены на гістарычную тэматыку), а таксама кніг, альбомаў, архіўных дакументаў з фондаў аб'яднання «Прылуцкая спадчына».

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сваёй частцы экспазіцыі прадставіць шэраг дакументаў, якія распавядаюць пра жыццё і дзейнасць Эмерыка Чапскага і яго славутых нашчадкаў.

Выстаўка будзе працаваць да 23 сакавіка 2009 года.

Уваход цэнтральны.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам