ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
24 красавіка 1945 года. 15 дзён да Перамогі
Ствараем уласны дызайн выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна

Электронныя версіі выданняў па эканоміцы даступны аддалена

Электронныя версіі выданняў па эканоміцы даступны аддалена
Іншыя навіны

Часопісы і кнігі па эканоміцы, фінансах, менеджменце, маркетынгу, кіраванні персаналам электроннай бібліятэкі “Grebennikon” даступны ў дыстанцыйным рэжыме.

Аддалены доступ да гэтых рэсурсаў адкрыў выдавецкі дом “Гребенников” – партнёр Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых бібліятэк краіны.

Працаваць з электроннай бібліятэкай можна з дому ці любога зручнага для вас пункту доступу. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на электроннай платформе “Grebennikon” (прапануем скарыстацца пакрокавай інструкцыяй).

Інфармацыя пра іншыя ліцэнзійныя электронныя рэсурсы і магчымасці аддаленай працы з імі, рэсурсы адкрытага доступу, а таксама рэсурсы, якiя ствараюцца НББ, даступна ў раздзелах “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы” і “COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў”.

Жадаем вам плённай працы!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам