ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дружба – вялікі дар
Як роўна 400 гадоў таму беларусы выдалі “Буквар языка словенска”

Электронныя кнігі становяцца ўсё больш запатрабаванымі

Электронныя кнігі становяцца ўсё больш запатрабаванымі
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, арыентуючыся на патрэбы і перавагі сваіх карыстальнікаў, набывае электронныя кнігі сусветна вядомых выдавецтваў.

Сёння ў нашай бібліятэцы адкрыты доступ да калекцыі кніг кампаніі EBSCO. Гэта каля 3 500 твораў сусветнай мастацкай і навуковай літаратуры, даведнікаў, навукова-папулярных выданняў універсальнай тэматыкі. Асобнай увагі заслугоўвае падборка кніг па музыказнаўстве.

Больш за 500 электронных кніг па эканоміцы, вылічальнай тэхніцы, юрыспрудэнцыі, матэматыцы, медыцыне і іншых галінах ведаў прадстаўлена ў базе дадзеных SpringerLink вядучага сусветнага выдавецтва Springer Nature.

Акрамя гэтых калекцый, адкрыты доступ да электронных версій кніг выдавецтва John Wiley & Sons, якое спецыялізуецца на выпуску акадэмічных выданняў. Падборка, прадстаўленая ў бібліятэцы, складаецца з кніг, тэматыка якіх – сучасныя дасягненні ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам