20 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў семінар-прэзентацыя па рабоце з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі.
Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЗАТ “КОНЭК” (Расійская Федэрацыя) пры садзейнічанні Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.
На семінары разглядаліся пытанні доступу нацыянальнай навуковай супольнасці Рэспублікі Беларусь да баз даных кампаній ProQuest, Ovid Technologies, электронных рэсурсах Emerald па даследаваннях у галіне менеджменту, фінансаў і эканомікі, а таксама да электронных рэсурсаў выдавецтваў Springer, Cambridge University Press, Oxford University Press.
Падчас семінара выступілі прадстаўнікі падпіснога агенцтва ЗАТ “КОНЭК”, кампаній ProQuest, Emerald Group Publishing Ltd, Ovid Technologies CmbH, выдавецтва Springer Verlag CmbH.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 70 чалавек: спецыялісты бібліятэк Беларусі, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў.