ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сусветнае свята спорту
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Саратаўскай вобласці

Электронная кніга – кніга сучаснага і будучага

Электронная кніга – кніга сучаснага і будучага
Іншыя навіны

11 лютага ў рамках “Бібліятэчнага дня”, які традыцыйна праходзіць на ХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, ладзіўся круглы стол “Электронная кніга – кніга сучаснага і будучага”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рабоце круглага стала бралі ўдзел кіраўнікі бібліятэк, выдавецтваў, Нацыянальнай кніжнай палаты Рэспублікі Беларусь, спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, а таксама прадстаўнікі кнігагандлёвых прадпрыемстваў.

У рамках штогадовай кніжнай выстаўкі-кірмашу бібліятэкары, кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі збіраюцца ўжо пяты год.

Падчас сустрэчы за круглым сталом былі абмеркаваны пытанні выдання і распаўсюджвання электронных кніг, камплектавання імі бібліятэчных фондаў, былі ўзняты праблемы дзяржаўнага ўліку электронных выданняў, захавання аўтарскага права пры іх вытворчасці. Удзельнікі мерапрыемства аднадушна пагадзіліся з меркаваннем, што перад бібліятэкамі, кнігавыдавецкімі і кнігагандлёвымі арганізацыямі стаяць рад задач, якія яшчэ належыць вырашыць па пытаннях вытворчасці, распаўсюджвання і выкарыстання электронных выданняў.

У “Бібліятэчны дзень” усе кнігавыдаўцы вялікую ўвагу надаюць наладжванню сувязей з бібліятэкамі як сваімі даўнімі і найбольш зацікаўленымі партнёрамі.

За шматгадовае плённае супрацоўніцтва і прапаганду беларускай кнігі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў уручаны Дыплом Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Падчас круглага стала па выніках творчага праекта “Кнігі з аўтографамі пісьменнікаў Беларусі – у бібліятэкі краіны” былі ўручаны ўзнагароды пераможцам – дырэктарам цэнтральных бібліятэк бібліятэчных сетак Пінскага раёна Брсцкай вобласці, горада Наваполацка Віцебскай вобласці, Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці, Лагойскага і Салігорскага раёнаў Мінскай вобласці. Усе пераможцы атрымаюць унікальныя прызы – па 100 экзэмпляраў кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў.

Работа круглага стала з года ў год становіцца ўсё больш плённай і адлюстроўвае рэальныя вынікі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Бо ў рэшце рэшт усе звёны ланцужка "выдавец – кнігараспаўсюджвальнік – бібліятэка" працуюць дзеля адной мэты – найбольш поўнага задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей чытачоў.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам