ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача кніг у дар
Устойлівы турызм і ўстойлівае развіццё

Экспрэс-курс “Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай”

Экспрэс-курс “Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на заняткі ў музей кнігі і прапануе для школьнікаў 1–11 класаў экспрэс-курс “Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай”.


Галоўнай культурнай падзеяй 2017 года, безумоўна, стане значны юбілей – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Каб быць падрыхтаваным да важнай падзеі, можна пачытаць раздзел у падручніку альбо артыкул у Вікіпедыі, але лепшы варыянт – прайсці экспрэс-курс “Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай”.

Экспрэс-курс “Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай” – гэта хуткае навучанне шляхам атрымання актуальнай і патрэбнай інфармацыі ў сціснутым выглядзе. Ён дае базавы ўзровень разумення асноўных этапаў развіцця кнігі. Вучні будуць мець магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць кніжныя помнікі – артэфакты з мінулага, якім ужо 500 і больш гадоў. Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца праз дыялог, гульні і творчасць.

Экспрэс-курс “Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай” уключае тры музейныя заняткі:

  • Рукапісная кніга – падмурак для стварэння кнігадрукавання.
  • Ёган Гутэнберг і пачатак еўрапейскага кнігадрукавання.
  • Францыск Скарына – беларускі першадрукар.

Працягласць заняткаў – 60 хвілін.

Кошт заняткаў:
першыя заняткі: 3.70 (тры рублі семдзесят капеек) з матэрыялам для творчага задання;
другія заняткі: 2.50 (два рублі пяцьдзесят капеек) з матэрыялам для творчага задання;
трэція заняткі: 3.00 (тры рублі) з матэрыялам для творчага задання.

Чакаем усіх у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

Будзьма святкаваць значны юбілей разам!

Кантактная інфармацыя:
Таццяна Андрэеўна Сапега, каардынатар праграмы,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам