ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мінск з неба
Медыяцыя: пасрэдніцтва і прымірэнне

Экскурсія з наведваннем Круглай залы Прэзідэнт-цэнтра

Экскурсія з наведваннем Круглай залы Прэзідэнт-цэнтра
Іншыя навіны

26 жніўня ў бібліятэцы ўпершыню была праведзена экскурсія з наведваннем Круглай залы Прэзідэнт-цэнтра, якая афіцыйна ўведзена ў прэйскурант платных паслуг.


Першымі наведвальнікамі гэтай экскурсіі сталі супрацоўнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Падчас экскурсіі госці не толькі наведалі залу, дзе праходзяць шматлікія мерапрыемствы на вышэйшым узроўні з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій, вучоных і дзеячаў культуры, але і змаглі зрабіць памятныя фатаграфіі інтэр’еру аднаго з самых значных месцаў будынка бібліятэкі.

Таксама экскурсанты даведаліся пра архітэктурныя асаблівасці “дыямента ведаў”, мастацкае афармленне бібліятэкі, атрымалі незабыўныя ўражанні ад пад’ёму на панарамным ліфце на адкрытую аглядную пляцоўку.

Падчас экскурсій па бібліятэцы група наведала адну з мастацкіх галерэй, дзе азнаёмілася з выстаўкай работ вядомых беларускіх і замежных майстроў “Лета ў правінцыі”.

 

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам