ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Размова з адвакатам аб падзеле маёмасці пры разводзе
Што сапраўды застаецца

Экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” напярэдадні дня народзінаў Максіма Багдановіча

Экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” напярэдадні дня народзінаў Максіма Багдановіча
Іншыя навіны

Экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” – гэта магчымасць пазнаёміцца з жыццём вядомых беларусаў падчас вандроўкі па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

18 лістапада такой магчымасцю скарысталіся студэнты з Туркменістана, якія навучаюцца на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Напярэдадні дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча яны прынялі ўдзел у экскурсіі, прысвечанай яго творчасці.

У межах экскурсіі маладыя людзі пазнаёміліся з архітэктурай, мастацкім афармленнем бібліятэкі, сістэмай заказу, дастаўкі і выдачы літаратуры, знайшлі ў электронным каталозе і заказалі кнігі на туркменскай мове. У чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў студэнты змаглі ўбачыць унікальнае прыжыццёвае выданне адзінага паэтычнага зборніка Максіма Багдановіча “Вянок” з дароўным надпісам, пакінутым рукой паэта. Акрамя таго, да ўвагі гасцей былі прадстаўлены іншыя рэдкія дакументы з фондаў бібліятэкі, а таксама з калекцыі вядомага беларускага калекцыянера У. Ліхадзедава.

Частка экскурсіі прайшла ў выглядзе інтэрактыўных заняткаў, падчас якіх экскурсанты пазнаёміліся з фактамі біяграфіі паэта, яго кнігамі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У канцы экскурсіі госці падняліся на аглядную пляцоўку і палюбаваліся Мінскам з вышыні птушынага палёту.

Запрашаем на экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай, гісторыяй і літаратурай.

Запісацца на экскурсіі па творчасці Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Янкі Маўра, Міхася Зарэцкага, Францыска Скарыны можна па тэлефонах: (8 017) 293 28 53, (8 017) 293 29 66.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам