27 мая ў бібліятэцы да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча была праведзена вучэбна-пазнавальная экскурсія "Славутыя імёны Бацькаўшчыны".
Падчас экскурсіі вучні мінскай сярэдняй школы № 19 азнаёміліся з інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэкі, сістэмай заказу, дастаўкі і выдачы дакументаў, а таксама з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка.
Мерапрыемства было арганізавана ў форме займальных заняткаў з выкарыстаннем інтэрактыўных элементаў. Яго ўдзельнікі паглыбілі і замацавалі свае веды аб жыцці і творчасці паэта, даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі класіка беларускай літаратуры.
З велізарнай цікавасцю школьнікі разглядалі кнігі, плакаты, паштоўкі з выявай Максіма Багдановіча з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, з захапленнем выконвалі творчыя заданні.
Юнакі і дзяўчаты таксама наведалі залу беларускай літаратуры і азнаёміліся з кніжнай выстаўкай да 75-годдзя беларускага мовазнаўца і педагога М.В. Абабуркі "Дар слова".
Дадзеная экскурсія разлічана на ўсіх, хто цікавіцца жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча. Запісацца на яе можна па тэлефонах: (8 017) 293 28 53, 293 29 66.