ГалоўнаяНавіныНацыянальная бібліятэка Беларусі
Як прайсці ў бібліятэку? Турыстычны відэадаведнік – у дапамогу
Радасныя фарбы

Экскурсія па творчасці Марка Шагала

Экскурсія па творчасці Марка Шагала
Іншыя навіны

6 сакавіка ў бібліятэцы прайшла экскурсія, прысвечаная жыццю і творчасці нашага вядомага земляка – ураджэнца Віцебска, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў мастацкага авангарду XX стагоддзя Марка Шагала.

Разам з экскурсаводам адправіліся ў таямнічы, напоўнены метафарамі свет твораў знакамітага мастака навучэнцы школы № 76 г. Мінска. Экскурсанты змаглі даведацца мноства цікавых фактаў з біяграфіі Марка Шагала, гісторыю яго любві – да жонкі, мастацтва, малой радзімы. Таксама школьнікі паспрабавалі прааналізаваць карціны майстра падчас прагляду мультымедыйнай прэзентацыі, пагарталі кнігі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, прысвечаныя вялікаму мастаку.

Асаблівую цікавасць у іх выклікалі выданні з аўтографамі самога Марка Шагала. Сярод іх аўтабіяграфічная кніга мастака “Ma vie” (“Маё жыццё”), падпісаная аўтарам для Тургенеўскай бібліятэкі ў Парыжы ў 1933 годзе і перакладзеная на французскую мову Бэлай Шагал.

Цыкл “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” ўключае таксама экскурсіі, прысвечаныя творчасці Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Зарэцкага, Францыска Скарыны.

Запрашаем усіх зацікаўленых у Нацыянальную бібліятэку Беларусі!

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

У Год малой радзімы – віртуальнае падарожжа па Магілёўскім краі

18 Чэр 2018

Паважаныя сябры! У Год малой радзімы хочацца звярнуць вашу ўвагу на калекцыю унікальных электронных краязнаўчых рэсурсаў, прадстаўленых у нашай віртуальнай чытальнай зале ў раздзеле “Электронныя рэсурсы арганізацый-партнёраў”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Янка Маўр: у дынаміцы і напружаных сітуацыях

19 Чэр 2018

У маі споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння патрыярха беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра. Адразу згадваюцца аповесці «Палескія рабінзоны», «У краіне райскай птушкі», першы прыгодніцкі раман «Амок». Але спадчына пісьменніка – гэта не толькі захапляльная дзіцячая літаратура, яна ўключае і п’есы, і байкі, і публіцыстыку, і вострыя фельетоны.

Навіны бібліятэк

“Быкаўскія дні” ў Музеі-дачы Васіля Быкава

18 Чэр 2018

Васіль Быкаў – Чалавек, якога яшчэ пры жыцці назвалі сумленнем нацыі. Яго імя стала сімвалам беларускай нацыі. Прыцягальныя душэўныя рысы, адметная шматгранным талентам асоба Васіля Быкава і кранальныя творы майстра – усё тое, што прыцягвае да постаці і творчасці пісьменніка.

Навіны бібліятэк

І зноў у шлях!

14 Чэр 2018

13 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зарніца”, размешчаным у маляўнічым месцы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, адбылася выязная экскурсія, прысвечаная жыццю і творчасці вядомага дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі