ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Семінар бібліятэк Гомельскай вобласці (+відэа)

Экскурсія па творчасці Францішка Багушэвіча

Экскурсія па творчасці Францішка Багушэвіча
Іншыя навіны

3 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла першая з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” экскурсія па творчасці Францішка Багушэвіча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. На  экскурсію завіталі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага ліцэя № 7 будаўніцтва.

Традыцыйна частка экскурсіі прайшла ў выглядзе інтэрактыўных заняткаў. Экскурсанты знайшлі ў мастацкім афармленні будынка Нацыянальнай бібліятэкі згадкі пра Францішка Багушэвіча, пагарталі выданні пачатку ХХ стагоддзя – зборнікі “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, надрукаваныя лацінкай і кірыліцай, пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі з жыцця першага нацыянальнага паэта, яго творчым шляхам, замацавалі атрыманыя веды, выканаўшы шэраг інтэрактыўных заданняў.

Запрашаем і вас на экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці знакамітых беларусаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і Марка Шагала.

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з аўторка да нядзелі.

Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял пададзены экскурсійна-метадычным аддзелам.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам