ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Будучыня планеты без галечы і дыскрымінацыі
VI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Экскурсія ў Дзень маці

Экскурсія ў Дзень маці
Іншыя навіны

14 кастрычніка ў Дзень маці ў бібліятэцы адбылася экскурсія для мам выхаванцаў гурткоў і студый Забалоцкага сельскага Дома культуры Смалявіцкага раёна.

Бацькі, якія клапоцяцца пра эстэтычнае і інтэлектуальнае развіццё сваіх дзяцей, а таксама самі прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці свайго раёна, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі Нацыянальнай бібліятэкі, асаблівасцямі яе архітэктуры, сістэмай дастаўкі дакументаў, экспазіцыяй музея кнігі.

Напрыканцы мерапрыемства госці падняліся на аглядную пляцоўку, дзе іх чакаў сюрпрыз: дваццаць другі паверх сустрэў мам чароўнымі гукамі лёгкага джаза. У фотазоне, падрыхтаванай адмыслова да свята, з музычным віншаваннем выступіў студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Сяргей Радзівончык. Музыкант падзяліўся добрым настроем не толькі з удзельнікамі экскурсіі, але і з наведвальнікамі агляднай пляцоўкі. Фінальным акордам стала ўручэнне мамам кветак і памятных сувеніраў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам