ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Брэст сустракае гасцей
Адзін з першых: Адам Бабарэка – новы герой віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”

Экскурсія для студэнтаў з Цэнтраў вывучэння Беларусі ў Кітаі

Экскурсія для студэнтаў з Цэнтраў вывучэння Беларусі ў Кітаі
Іншыя навіны

11 верасня для 20 кітайскіх студэнтаў з Цэнтраў вывучэння Беларусі ў Кітаі ў бібліятэцы прайшла экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Маладыя людзі з’яўляюцца ўдзельнікамі VI Міжнароднага адукацыйнага праекту “Летняя школа – 2019. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры”.

Экскурсія была прысвечана беларускаму першадрукару Францыску Скарыну. Студэнты пазнаёміліся з жыццёвым шляхам і выдавецкай дзейнасцю славутага беларуса, з вялікай цікавасцю прачыталі ўрывак з Бібліі Францыска Скарыны ў перакладзе на кітайскую мову, а ў музеі кнігі пабачылі арыгіналы скарынаўскіх выданняў. У канцы экскурсіі госці падняліся на аглядную пляцоўку, каб палюбавацца Мінскам з вышыні птушынага палёту.

Запрашаем на экскурсіі з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны па творчасці Францыска Скарыны, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага, Уладзіміра Караткевіча і Янкі Маўра.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам