У Дзень роднай мовы навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка і сярэдняй школы № 42 г. Мінска завіталі ў Нацыянальную бібліятэку на экскурсію на роднай мове.
Падчас экскурсіі госці пазнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка бібліятэкі, гісторыяй установы, знайшлі любімыя беларускія кнігі ў бібліятэчных фондах праз сістэму заказу-выдачы літаратуры.
Напрыканцы экскурсіі юнакі і дзяўчаты змаглі прадэманстраваць свае ўласныя веды – з задавальненнем прачыталі вершы на роднай мове перад аднакласнікамі, настаўнікамі і супрацоўнікамі бібліятэкі.