ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы адсвяткавалі ў музеі кнігі
Пра жыццёвы і баявы шлях Пятра Машэрава: кнігі, фота, архіўныя дакументы

Экскурсія да Дня роднай мовы

Экскурсія да Дня роднай мовы
Іншыя навіны

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, вучні 4 ”Б” класа сярэдняй школы № 94 і 7 ”А” і 7 ”В” класаў сярэдняй школы № 121 г. Мінска завіталі ў Нацыянальную бібліятэку на экскурсію.

Падчас экскурсіі, якая праходзіла на беларускай мове, дзеці пазнаёміліся з гісторыяй установы, архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, работай чытальных залаў, сістэмай дастаўкі дакументаў. Захапленне ў дзяцей выклікалі работы беларускіх мастакоў, якія знаёмяць з гісторыяй і культурай Беларусі.

Напрыканцы экскурсіі наведвальнікі з задавальненнем чыталі на роднай мове вершы Максіма Багдановіча каля работы Алены Шлегель “Вянок санетаў”.

Верш Максіма Багдановіча
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам