ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь – краіна адзінства
Жадаю шчасця!

Экскурсіі ў Дзень народнага адзінства

Экскурсіі ў Дзень народнага адзінства
Іншыя навіны

17 верасня ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі на экскурсіі цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” завіталі навучэнцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча і сярэдняй школы № 225 г. Мінска. Для іх былі праведзены экскурсіі па творчасці Францыска Скарыны і Уладзіміра Караткевіча.

Ex-DNA-4.jpg

Творчая спадчына кожнага з абраных экскурсантамі вядомых беларусаў – у спісе найбольш значных дасягненняў нацыянальнай кніжнай культуры. Знаёмства з біяграфіяй славутых землякоў дапамагае адчуць гонар за сваю радзіму і ўсвядоміць адметнасць свайго народа сярод народаў свету.

У межах экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі з жыцця творцаў, унікальнымі дакументамі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку арыгіналамі кніг Бібліі Францыска Скарыны, першымі выданнямі твораў Уладзіміра Караткевіча.

Ex-DNA-5.jpg

Запрашаем і вас у Нацыянальную бібліятэку Беларусі на экскурсіі, прысвечаныя нашым славутым землякам і значным падзеям айчыннай гісторыі. Азнаёміцца са спісам экскурсій цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” можна на нашым сайце, атрымаць дадатковую інфармацыю – па тэлефонах: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам