18 лютага ў дзіцячым пакоі адбыўся майстар-клас па скрапбукінгу “Экіпаж машыны баявой”.
Юныя ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з займальнай тэхнікай вырабу аб’ёмнай паштоўкі.
Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем расказалі пра сваіх дзядуляў і татуляў, прачыталі вершы, якія яны падрыхтавалі да свята сапраўдных мужчын, адгадалі загадкі, дружна прынялі ўдзел у пантаміме.
Арыгінальная паштоўка, зробленая юнымі майстрамі з любоўю і пяшчотай, стала незабыўным і кранальным падарункам да Дня абаронцаў Айчыны.