2 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках эканамічнай місіі адбылася прэзентацыя інавацыйнага патэнцыялу рэгіёнаў Прыволжскай федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі.
Мэта эканамічнай місіі – пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, наладжванне кааперацыйных сувязей, стварэнне сумесных с Беларуссю прадпрыемстваў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Р.А. Рапота і намеснік прэм’ер-мінстра Беларусі А.У. Кабякоў.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўдзельнікаў мерапрыемства вітаў яе дырэктар Р.С. Матульскі. Для дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія па бібліятэцы. Госці пазнаёміліся з яе інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным аснашчэннем і архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка.