12 верасня прадстаўнікі Савета дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Дырэктар “алмаза ведаў” Раман Матульскі правёў экскурсію для ганаровых гасцей.
Дэлегацыя пазнаёмілася з гісторыяй і інфармацыйнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі, ацаніла яе архітэктурныя асаблівасці, мастацкае афармленне, а таксама скарбы кніжнага фонду.
Наведванне выставачных галерэй і чытальных залаў дазволіла гасцям у поўнай меры ўбачыць патэнцыял, якім валодае бібліятэка як найбуйнейшы сацыякультурны і інфармацыйны цэнтр краіны.