26 сакавіка 2009 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Дзяржаўная палітыка ў галіне фарміравання даходаў грамадзян”.
Перад калектывам супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з дакладам выступіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Анатоль Мікалаевіч Новікаў.