ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Cycling for libraries – Baltic Star
Адкрыты доступ да базы даных PressDisplay

Дзіцячы пакой запраше на мерапрыемства

Дзіцячы пакой запраше на мерапрыемства
Іншыя навіны

18 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства “Нічога на свеце няма цікавейшага, як зладзіць летні паход!”.


Лета – пара канікул, адпачынку, новых прыгод і падарожжаў! На нашым летнім свяце дзяцей чакаюць пацешныя жарты, вершы, вясёлая музыка, цікавыя гульні і конкурсы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі выдатна правядуць час, збіраючы заплечнік у паход. У гульнявой форме навучацца карыстацца компасам, пабываюць на “рыбалцы”, набяруць кошык ядомых грыбоў.

Скончыцца свята сумеснай творчай працай “Капялюш ад сонца” і салютам з мыльных бурбалак.

Запрашаюцца дзеці ва ўзросце 5–9 гадоў.

Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі матэрыяламі для майстравання вырабаў удзельнікі будуць забяспечаны.

Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.

Вядзецца папярэдні запіс удзельнікаў па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам