ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шукальнік беларускага жыцця
Grande Educador

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

9 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей на майстар-клас па ніткаграфіі “Колеры вясёлкі”.


Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі асвояць новую тэхніку малявання – ніткаграфію, якая дазваляе стварыць яркія, фактурныя карціны без пэндзліка і фарбаў, толькі з дапамогай нітак, клею і каляровай паперы.

Падбіраючы каляровую палітру для раскрыцця сюжэту, дзеці вучацца бачыць суцэльны вобраз па асобных яго элементах і раскрываюць свой мастацкі талент.

Юныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымліваюць задавальненне ад працэсу творчасці і магчымасці здзівіць ўсіх незвычайнай карцінай, якая зачароўвае позірк.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам