ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Кнігі, кнігі – мае дарагія сябры…”
“Сэнс жыцця – у пошуку…”

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

20 снежня дзіцячы пакой запрашае бацькоў на майстар-клас па скрапбукінгу “Хутка Новы год”.


Новы год – самы лепшы час, каб парадаваць блізкіх нечым незвычайным і асаблівым, тым, што захочацца ўзяць з сабой у надыходзячы год і беражліва захоўваць яшчэ доўга. Часцей за ўсё гэтымі скарбамі аказваюцца сувеніры, якія дзіця зрабіла сваімі рукамі.

На мерапрыемстве маленькія майстры створаць навагоднія пано ў тэхніцы скрапбукінг. Яны навучацца працаваць з паперай для скрапбукінгу, камбінаваць складаныя малюнкі, колер і тэкстуру, а таксама ўпрыгожаць пано рознакаляровымі бліскаўкамі, стужкамі, гузікамі і іншымі дэталямі. На занятках хлопчыкаў і дзяўчатак чакае вясёлая танцавальная размінка пад музыку.

Дзеці адкрыюць для сябе радасць творчасці і зносін, акунуцца ў станоўчыя эмоцыі і навагодні настрой.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакою платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам