ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У моры бібліятэчнай статыстыкі
Рыхтуецца выстаўка да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

23 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–9 гадоў на літаратурнае чытанне “Знаёмства з кнігамі М. Носава”.


Літаратурнае знаёмства пачнецца з мультфільма-прэзентацыі пра самага папулярнага героя пісьменніка – Нязнайку. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёмяцца з такімі дзіўнымі расказамі М. Носава, як “Жывы капялюш”, “Тэлефон”, а таксама з раманам-казкай “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі, падарожнічаючы па старонках кніг гэтага выдатнага рускага пісьменніка, даведаюцца пра забаўныя здарэнні і смешныя выпадкі ўпадабаных герояў.

Дакрануўшыся да творчасці Мікалая Носава, дзеці раскрыюць у сабе такія каштоўныя якасці, як дабрыня і гумар, навучацца шанаваць і берагчы сяброўства, а таксама з большай цікавасцю будуць чытаць кнігі.

Завершыцца мерапрыемства конкурсам малюнкаў “Расфарбуй герояў апавяданняў М. Носава”.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам