ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародны валютны фонд: учора, сёння, заўтра
Чай – мастацтва, даступнае ўсім

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

23 снежня дзіцячы пакой запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак наведаць майстар-клас па вырабе аб'ёмных упрыгожанняў з паперы “Гірлянды развесілі, сталі ў карагод…”.


Новы год – адно з самых любімых і доўгачаканых свят для дарослых і дзяцей! Гэтае чарадзейнае свята ўжо не за гарамі, але яшчэ засталося трохі часу, каб да яго падрыхтавацца. Зялёная ёлачка – галоўная госця на навагоднім свяце, і таму трэба стварыць для яе прыгожы ўбор. Самыя лепшыя ўпрыгожанні – тыя, што зроблены сваімі рукамі.

На занятках дзеці змайструюць арыгінальныя цацкі і навагоднія гірлянды, якія дапамогуць упрыгожыць свята. Дзяўчынкі і хлопчыкі таксама пазнаёмяцца з песнямі і вершамі пра зіму, прымуць удзел у музычных гульнях і паглядзяць цікавы мультфільм.

Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс на мерапрыемства па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Скарыназнаўства ў Францыі

23 Кас 2020

23 кастрычніка адбыўся рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням ў Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіла Вольга Шутава, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства і валарызацыі даследаванняў гісторыі культуры Беларусі (Парыж, Францыя), кандыдат гістарычных навук.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запіс на першы курс “Клуба кніжных прафесараў”

23 Кас 2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе новы сезон “Клуба кніжных прафесараў”. Запрашаем дзетак і іх бацькоў запісацца на першы курс музейных заняткаў па вывучэнні кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

22 Кас 2020

21 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чараўніцтва для чайнікаў: навошта адаптуюць класічныя казкі і дзе чытаць некласічныя

22 Кас 2020

З тых часоў, як чалавек навучыўся складаць гукі ў словы, а словы – у сказы, свет навокал пачаў імкліва абрастаць казкамі. Чароўнымі гісторыямі тлумачылі ўсё, што пужала сваёй нязведанасцю – змену часоў года, нараджэнне, смерць, колер птушынага пер’я і з’яўленне агню. Што ж з імі цяпер? Іх спасцігла доля нястрымнай адаптацыі. Старыя казкі перапісваюцца на новы лад, іх матывы ўплятаюцца ў іншыя гісторыі. Як гэта робіцца, а галоўнае – навошта? Давайце зірнём на гісторыю адаптацыі казачнай класікі.

Блог прафесійнага чытача

Сугучча

22 Кас 2020

З 22 кастрычніка на 3-м паверсе кальцавога калідора працуе выстаўка “Сугучча”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Выдавецкім домам “Звязда”.

Кніжныя выстаўкі

Скарыназнаўства ў Францыі

21 Кас 2020

23 кастрычніка адбудзецца рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням у Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіць Вольга Шутава, кандыдат гістарычных навук, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства i валарызацыi даследаванняў гiсторыi культуры Беларусi (Парыж, Францыя).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111