ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Калевала” па-беларуску
Паэма "Сымон-музыка" прагучыць на шасці мовах у эфіры міжнароднага радыё

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

9 снежня дзіцячы пакой запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак наведаць літаратурна-музычную гасцёўню “Казкі чараўніцы Зімы”.


Зіма – дзівосная і прыгожая пара года, калі прырода пагружаецца ў салодкі сон і ўсё навокал становіцца чарадзейным і казачным. Песні і вершы пра зіму, якія прагучаць на мерапрыемстве, дапамогуць стварыць у дзяцей цудоўны зімовы настрой. Праявіць кемлівасць хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць у конкурсах “Навагодні сюрпрыз”, “Што любіць ёлка! і “А ну адгадай!”.

Напрыканцы мерапрыемства кожнае дзіця зможа стаць маленькім чараўніком і стварыць сваю непаўторную ёлачку і сняжынку ў нетрадыцыйнай тэхніцы выяўленчага мастацтва.

Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс на мерапрыемства па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам