ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З кагорты беларускіх крытыкаў
Фотавыстаўка, прысвечаная Уга Чавесу

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

20 жніўня дзіцячы пакой запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак на майстар-клас “Вясёлая сямейка”.


На занятках кожны з дзяцей змайструе з прыроднага матэрыялу сюжэтныя вырабы “Вясёлая сямейка” і ў гульнявой форме падзеліцца сваімі цікавымі гісторыямі. Раскрыць творчыя здольнасці дзеці змогуць, удзельнічаючы ў ролевай гульні “У гасцях у сяброў”.

Падтрымаць эмацыянальную атмасферу дапамогуць вясёлыя конкурсы, музычныя размінкі і рухавыя гульні. У завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымаюць у падарунак казачную размалёўку.

Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам