6 сакавіка ў дзіцячым пакоі адбудуцца творчыя заняткі “Мая мама – лепшая ў свеце”, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню.
Усе мы з дзяцінства памятаем мілыя, выдатныя радкі з верша Алены Аляксандраўны Благінінай “Мамін дзень”:
Всё хожу, всё думаю, смотрю:
“Что ж я завтра маме подарю?
Может, куклу? Может быть, конфет?”
Нет!
Вот тебе, родная, в твой денёк
Аленький цветочек – огонёк!
На святочным мерапрыемстве хлопчыкі і дзяўчынкі будуць вучыцца дапамагаць мамам, гаварыць ім кампліменты і добрыя словы. Вясёлы настрой створаць пацешныя загадкі і песні. У падарунак мамам юныя майстры зробяць з каляровай паперы вазачкі і кветкі.
Заняткі праводзіцца бясплатна. Усімі матэрыяламі для выканання вырабаў дзеці будуць забяспечаны.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Вядзецца папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.