ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб Дзяржаўнай праграме ўстойлівага развіцця сяла на 2011–2015 гг.
Міжнародны мультыпраект "Лемарыс"

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі
Іншыя навіны

18 кастрычніка ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзяцей чытачоў і ўсіх жадаючых ладзяцца творчыя заняткі "Хатка для вожыка" з цыкла "Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення".


На мерапрыемстве маленькія ўдзельнікі навучацца канструяваць сюжэтныя вырабы з дапамогай розных матэрыялаў (кардона, пластыліну, каляровай паперы і інш.).

Выкарыстаныя на занятках прыкладныя матэрыялы паслужаць добрымі памочнікамі для развіцця творчай актыўнасці, уяўлення, вобразнага мыслення і дробнай маторыкі рук.

Праграму разнастаяць рухавыя гульні і прагляд аднаго з любімых мультфільмаў "Кошкін дом".

Усімі матэрыяламі для вырабу дзеці будуць забяспечаны. Заняткі праводзяцца бясплатна.

Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.

Кантактны тэлефон: (375-17) 293-25-34.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам