ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Каб дзяцінства было сапраўдным!
Да 95-годдзя з дня нараджэння Канстанціна Сіманава

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі
Іншыя навіны

Дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 21 лістапада праводзіць творчыя заняткі з цыкла "Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення".


Дзеці змогуць стварыць аплікацыю "Лясная палянка" з восеньскага лісця і кветак.

На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі навучацца працаваць з новым відам матэрыялу для аплікацыі – засушанымі кветкамі і лісцем. Гэты прыродны матэрыял – добры памочнік для развіцця творчай актыўнасці, уяўлення, вобразнага мыслення.

Падчас заняткаў будуць арганізаваны тэматычныя рухавыя гульні, прагляд любімых мультфільмаў.

Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі маленькія наведвальнікі будуць забяспечаны.

Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 12.00–13.30.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам