ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ад расслаблення да руху
Візіт старшыні КПРФ Генадзя Зюганава

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі
Іншыя навіны

30 студзеня дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей чытачоў і ўсіх жадаючых на творчыя заняткі з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.


З дапамогай яловых шышак, жалудоў і пластыліну дзеці змогуць стварыць кампазіцыю “Пінгвіны Антарктыды”.

На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі навучацца працаваць з прыроднымі матэрыяламі і пластылінам, папрактыкуюцца ў стварэнні мастацкай кампазіцыі. Разнастатнасць прыкладных сродкаў дазволіць ім паэксперыментаваць, дасць прастор для фантазіі, дапаможа рэалізаваць свае творчыя здольнасці. Напрыканцы будзе арганізаваны прагляд мультфільма “Прыгоды пінгвіняня Лола”.

Заняткі праводзіцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 12.00–13.30.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам