ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вернасць высакародным ідэалам
Перыядычныя выданні – юбіляры 2011 года

Дзіцячы пакой запрашае на творчае мерапрыемства

Дзіцячы пакой запрашае на творчае мерапрыемства
Іншыя навіны

10 лістапада дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей на творчае мерапрыемства “Падарожжа на папяровым карабліку”.


Маленькіх гасцей чакае сустрэча з сучасным дзіцячым паэтам А.В. Смятаніным, які зусім нядаўна стаў лаўрэатам Міжнароднай літаратурнай прэміі “Золотое перо Руси”. Андрэй Смятанін сумесна з беларускім прадстаўніцтвам праваслаўнага выдавецтва “Фома” прэзентуе новую кнігу “Я сижу на облаке” з дзіцячай кніжнай серыі “Настя и Никита”.

Мерапрыемства будзе праходзіць у гульнявой форме. Спачатку дзеці навучацца рабіць папяровыя караблікі, а затым адправяцца падарожнічаць па старонках кнігі. Кожны верш аўтара будзе падставай для конкурсаў: “Адгадай слова”, “Гульня ў рыфмы” і інш.

У канцы сустрэчы самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы ад выдавецтва.

Запрашаюцца дзеці 7–10 гадоў.

Час правядзення: 18.00–19.30.

Кантактны тэлефон: 293-25-34.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам