ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Самая галоўная бітва адбываецца ўнутры чалавека
«На славу нашоï преславноï Украïни»

Дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства

Дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства
Іншыя навіны

20 лютага ў дзіцячым пакоі пройдуць творчыя заняткі “Капітан, усміхніцеся!”, прысвечаныя Дню абаронца Айчыны.


Запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак 5–9 гадоў прыняць удзел у пазнавальных віктарынах і рухавых гульнях.

Творчыя здольнасці дзеці змогуць праявіць пры стварэнні яркіх вырабаў.  Вясёлы капітан і карабель з каляровай паперы стануць выдатнымі падарункамі татам і дзядулям да Дня абаронца Айчыны.  

Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі матэрыяламі для стварэння вырабаў дзеці будуць забяспечаны.

Час правядзення заняткаў 18.00–19.30.  

Вядзецца папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам