ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Партфоліо-рэвю
Візіт прэм’ер-міністра Латвіі

Дзіўная, родная мова...

Дзіўная, родная мова...
Іншыя навіны

19 лютага 2009 года ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi адбылася літаратурна-мастацкая вечарына «Дзіўная, родная мова...», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.


Аздабленнем вечарыны стала выстаўка-прагляд з аднайменнай назвай. У экспазіцыі было прадстаўлена каля 100 беларускіх выданняў: буквары, кнігі для дзяцей, прэзентацыйныя серыі «Беларусь літаратурная», «Беларуская паэзія XX стагоддзя», «Беларуская проза XX стагоддзя», «Беларуская проза XXI стагоддзя», «Вера. Надзея. Любоў» і іншыя. На выстаўцы госці вечарыны пазнаёміліся з лепшымі ўзорамі беларускай драматургіі, пародыі, эпіграмы, байкі, народнага анекдота і жарта, песні, санета, а таксама выказваннямі беларускіх паэтаў пра родную мову. Асобна былі прадстаўлены буквары і чытанкі для дзяцей, дапаможнікі па навучанні роднай мове.

Падчас адкрыцця выставы сваё майстэрства гледачам прадэманстравалі аркестр Дзяржынскай гімназіі № 14 і народная студыя традыцыйнай творчасці «Жыцень» навучэнцаў і выкладчыкаў гімназіі № 23.

У літаратурна-мастацкай вечарыне прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА У.Р. Шчасны, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар А.А. Лукашанец, загадчык кафедры рэжысуры святаў БДУКіМ кандыдат гістарычных навук, прафесар П.А. Гуд, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі замежнага вяшчання радыёстанцыі «Беларусь» вядомы паэт Н. Гальпяровіч, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Т.Р. Мархель, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм» Н.Р. Сцяжко, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 14 Заводскага раёна г. Мінска М.І. Гарохава.

Тэлефоны для даведак: 293-29-80, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам